Усе навіны

Былы прэс-сакратар «Дынама» Шаўцоў: «Амаль усе хакеісты «Дынама» падпісаліся за Лукашэнку. Тыя, хто адмовіўся, ў хуткім часе сышлі. Не ведаю, чаму Баскаў не стаў распавядаць публічна»

27 лютага 2023, 13:58

Былы прас-сакратар хакейнага мінскага «Дынама» Раман Шаўцоў распавёў пра тое, як у клубе збіралі подпісы прарэжымнага ліста.

– Галоўны трэнер [«Дынама»] Крэйг Вудкрафт i чальцы трэнерскага штаба Павел Перапехін і Андрэй Мезін ціснулі на хакеістаў клуба, каб тыя падпісалі ліст за Лукашэнку.

У выніку падпісалі амаль усе, а тыя, хто адмовіўся, селі на лаўку і ў хуткім часе сышлі з «Дынама». Калі шчыра, я не ведаю, чаму Баскаў не стаў шчасліва распавядаць пра гэтыя подпісы публічна, – але подпісы збіралі, – расказаў Шаўцоў.

Адзначым, у публiчным спiсе подпiсаў за Лукашэнку прозвiшчаў хакеiстаў мiнскага «Дынама» не з'яўлялася, за выключэннем тых гульцоў, якiя мелi двухбаковыя кантракты i падпiсвалiся за рэжым у клубах ЧБ.

Нагадаем, гадавы заробак у сезоне КХЛ-2020/21 у Крэйга Вудкрафта складаў 330 тысяч долараў і 150 тысяч бонусаў. У Андрэя Мезіна - 50 тысяч і бонус 25 тысяч. Такі ж заробак быў і ў Паўла Перапехіна.