Усе навіны

Аўтар шайбы, якая вывела мінскае «Дынама» ў плэй-оф, Душак прызнаны найлепшым абаронцам КХЛ у лютым

28 лютага 2023, 12:43

КХЛ назвала найлепшым абаронцам лютага Джозэфа Душака з мінскага «Дынама». Амерыканец набраў 11 (3+8) ачкоў у 10 матчах месяца.

Душак стаў аўтарам пераможнай шайбы ў матчы з «Віцязем» (2:1), якая дапамагла «Дынама» выйсці ў плэй-оф сезона 2022/2023. На рахунку Душака таксама адзін сілавы прыём, пяць заблакіраваных кідкоў і тры адборы шайбы.

Душак стаў трэцім абаронцам «зуброў», прызнаным найлепшым па выніках месяца пасля Сцяпана Фалькоўскага (снежань 2020) і Ніка Бэйлена (снежань 2014).