Усе навіны

Варфаламееў адпраўлены ў жлобінскі «Металург» з-за канфлікту з Вудкрафтам («Хакейны Бульбаш»)

1 сакавіка 2023, 17:46

Як паведамляе Telegram-канал «Хакейны бульбаш», галоўная прычына адпраўкі расійскага нападаючага мінскага «Дынама» Паўла Варфаламеева ў жлобінскі «Металург» – канфлікт з галоўным трэнерам «зуброў» Крэйгам Вудкрафтам.

Дэталі Telegram-канал не раскрывае, аднак адной з магчымых прычын можа быць незадаволенасць хакеіста сваёй роляй у камандзе.

Нагадаем, што Варфаламееў ужо другі раз быў адпраўлены ў жлобінскі клуб.