Усе навіны

Хатні матч плэй-ін МХЛ «Дынама-Шынніка» сабраў 3614 гледачоў, гэта рэкорд клуба ў гэтым сезоне

3 сакавіка 2023, 16:27

2 сакавіка «Дынама-Шыннік» у першым матчы серыі плэй-ін МХЛ саступiла піцерскаму «Дынама» (3:5). Паядынак сабраў рэкордную колькасць гледачоў на трыбунах «Бабруйск-Арэны»: 3614 заўзятараў.

Да гэтага найлепшая наведвальнасць на дамашнім матчы «Дынама-Шынніка» зафіксавана ў матчы супраць «Капітана» (3073).

Другі матч серыі «Дынама-Шыннік» правядзе на выездзе 5 сакавіка.

Серыі плэй-ін доўжацца да дзвюх перамог.