Усе навіны

Матч КХЛ «Дынама» Мiнск – «Трактар» стаў самым рэйтынгавым на «Беларусь 5» за тыдзень

3 сакавіка 2023, 20:17

Кампанія «Медыявымяральнік» прадставіла справаздачу за тыдзень 20 – 26 лютага пра тэлеглядзенне сярод беларускага гарадскога насельніцтва ад 4 гадоў і старэй.

Самай рэйтынгавай праграмай на тэлеканале «Беларусь 5» стала трансляцыя матча КХЛ, у якім мiнскае «Дынама» саступiла «Трактару» (2:3).

Паядынак прайшоў 21 лютага. Трансляцыя набрала рэйтынг 1,05%