Усе навіны

Палішчук пра перамогу над «Лакаматывам» у плэй-ін: «Дынама-Маладзечна» не мела права прайграць. Прыехалі нашы заўзятары, падтрымлівалі, яны нам не пакінулі выбару»

5 сакавіка 2023, 23:02

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук пракаментаваў перамогу па булітах над «Лакаматывам» (3:2) у плэй-ін экстралігі і выхад у плэй-оф, дзе каманда сустрэнецца з «Шахцёрам».

– Мы не мелі права сёння прайграць. Мы бачылі, што заўзятары нашыя прыехалі, падтрымлівалі, яны нам не пакінулі выбару. Гульня атрымалася роўнай: і па ліку відаць, і па авертайме, і па булітах. Усю серыю гулялі корпус у корпус, міліметр да міліметра – добры, годны сапернік.

Нашы хлопцы ад гульні да гульні дадаюць, і я вельмі ганаруся і кожным з іх, і ўсёй камандай. У плэй-оф сустрэнемся з вельмі моцным сапернікам, будзем сур'ёзна рыхтавацца, – сказаў Палішчук.