Усе навіны

Гусаў пра працу са зборнай Польшчы U18: «У Беларусі выбіраюць з 300 хакеістаў, а я выбіраю з 35-40 гульцоў»

13 сакавіка 2023, 19:38

Беларускі спецыяліст Андрэй Гусаў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» параўнаў працу ў зборнай Польшчы U18 з узроўнем умоў хакеістаў у Беларусі.

Нагадаем, Гусаў са жніўня трэніруе юніёрскую зборную Польшчы, з якой прыме ўдзел у чэмпіянаце свету.

– У Беларусі, у тых жа «Раўбічах», умовы не горшыя, моладзь таксама мае магчымасць прагрэсіраваць як праз трэніроўкі, так і праз гульні.

Проста розніца з Беларуссю ў тым, што ў нашай краіне колькасць хакеістаў, з якіх можна набіраць каманду, нашмат большая. Адпаведна, канкурэнцыя вышэй, усё ваююць на мяжы, каб патрапіць у зборныя сваіх узростаў.

У Беларусі выбіраюць з 300 хакеістаў, а я выбіраю з 35-40 гульцоў. Таму вы разумееце: чым больш канкурэнтаў за месца ў складзе, тым больш хлопцы працуюць. Мне падаецца, узровень майстэрства ў беларусаў усё ж такі вышэйшы, – сказаў Гусаў.