Усе навіны

Есаулаў пра серыю з «Віцебскам»: «У патрэбныя моманты падчышчае брамнік»

13 сакавіка 2023, 23:45

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў падзяліўся меркаваннем аб другім матчы плей-оф Экстралігі з «Віцебскам» (2:0). Рахунак у серыі 2-0.

– Атрымалася цяжкая напружаная гульня з багаццем сілавой барацьбы. Стварылі вострыя моманты, былі магчымасці забіваць. Нажаль, не спрацавалі брыгады большасці. Хлопцы малайцы, дацярпелі, дачакаліся сваіх момантаў і рэалізавалі. Лічу, заслужаная перамога, рыхтуемся далей.

– Наколькі радуе 0 прапушчаных шайб у двух гульнях плэй-оф?

– Гэта выдатна. Каманда выдатна дзейнічае ў абароне і нападзе. Плюс у патрэбныя моманты падчышчае брамнік.

– Ці чакаць у гэтай серыі Аслана Раісава?

– Складана сказаць. Ён аднаўляецца, нічога страшнага ў яго няма, але пакуль не раяць нагрузкі.

– Чаго чакаць ад саперніка ў Віцебску?

– Што заўгодна. Мы рыхтуемся да сур'ёзнай барацьбы. Гэта плэй-оф.

– Ці чакаць узмацнення з мiнскага «Дынама»?

– Можа быць, адзін гулец далучыцца, але яшчэ нічога не вядома, – сказаў Eсаулаў.