Усе навіны

Арцём Дзямкоў: «СКА хацеў выйграць у «Дынама» 4-0, а тут склалася па-іншаму. Яны падумалі: «Опа, нічога сабе»

15 сакавіка 2023, 16:14

Нападаючы мінскага «Дынама» Арцём Дзямкоў падзяліўся ўражаннямі ад серыі супраць СКА ў плэй-оф КХЛ.

«Мы верылі ў сябе з першага матча гэтай серыі, таму што, у прынцыпе, на нас нічога не ціснула. Мы імкнуліся гуляць у свой хакей рызыкоўна, з жаданнем вольна, атрымліваць задавальненне ад хакея. Гэта на суперніку быў ціск, бо яны фаварыты выйгралі ў з вялізным адрывам рэгулярны чэмпіянат.

І я думаю, што яны не чакалі такога ад нас супраціву. Яны крыху пачалі нервавацца, асабліва калі мы першую гульню выйгралі. Яны падумалі: «Нічога сабе».

Таму што бачна было ў мінулых серыях. Там былі вельмі моцныя ігракі і майстэрства, там было ўсё якасна. Тут яны як быццам крыху страцілі ўпэўненасць, асабліва ад таго, як мы гулялі актыўна ў гэтай серыі. Ад таго, як мы пачалі гэтую серыю з перамогі. Канешне ж, яны нерваваліся, яны не чакалі такога ад нас спрыту, такога выніку.

Яны хацелі, думаю, упэўнены, хацелі выйграць наш 4:0 спакойна, адпачываць і рыхтавацца да наступнага раўнду. Тут склалася па-іншаму, таму што мы з імі трэці раз гуляем, мы вынеслі з усіх серый памылкі, мы прааналізавалі таму такі вынік», – сказаў Дзямкоў.