Усе навіны

Есаулаў пра 2:1 АТ з «Віцебскам»: «Вельмі патрэбная перамога. Застаўся адзін крок. Пры ліку 2:1 у серыі было б складаней»

16 сакавіка 2023, 08:33

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў перамогу каманды ў трэцім матчы серыі плэй-оф над «Віцебскам» з лікам 2:1 АД. «Юнацтва» вядзе ў серыі – 3:0.

– Па-першае, хачу павіншаваць каманду, заўзятараў «Юнацтва» і сказаць вялікі дзякуй заўзятарам «Віцебску». Добрая атмасфера была. Што тычыцца гульні: у асноўны час нас падвяла рэалізацыя, забілі толькі адзін гол, хаця момантаў стварылі больш. Каманда суперніка добра гуляла, брамнік добра гуляў. Удзячны нашым хлопцам, яны змагаліся, біліся да канца. Пакінулі ўсе сілы і заслужылі перамогу.

– Наколькі важна было псіхалагічна перамагчы ў гэтай гульні?

– Вельмі важна, патрэбная перамога. Застаўся адзін крок. Пры ліку 2:1 у серыі было б складаней.

– Заўсёды кажуць, што апошні крок самы складаны, тым больш, калі столькі сіл сышло ў адзін дзень. Як вам трэба правесці паўзу, каб быць гатовымі да наступнай гульні?

– Трэба добра аднавіцца, паглядзець відэа і рыхтавацца.

– Магчымая ратацыя?

– Вядома, магчыма, хлопцы не жалезныя, у кагосьці траўмы.

– Было шмат выдаленняў, многія за выкід шайбы. Адчуваецца нерв плэй-оф?

– Вядома, дзесьці здаюць нервы. Але нічога страшнага – выстаялі, малайцы, – сказаў Есаулаў.