Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса саступіў «Сэнт-Луісу» і іншыя матчы

18 сакавіка 2023, 08:50

У ноч на 18 сакавіка адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Сэнт-Луісу». Беларускі нападаючы правёў на лёдзе 12:18, нанёс 4 кідкі, зарабіў 2 хвіліны штрафу, ужыў 1 сілавы прыём, здзейсніў 1 страту і 1 перахоп, і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

У сезоне ў Протаса 11 (3+8) набраных балаў у 46 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-1» і 6 хвілінах штрафу.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Філадэльфія» – «Бафала» – 5:2 (1:0, 3:0, 1:2)

«Таронта» – «Караліна» – 5:2 (3:1, 1:1, 1:0)

«Вашынгтон» – «Сэнт-Луіс» – 2:5 (0:1, 0:3, 2:1)

«Анахайм» – «Каламбус» – 7:4 (2:2, 1:1, 4:1)