Усе навіны

Александр Полищук: «Не имеем права дать слабину»

18 сакавіка 2023, 23:43

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (4:3).

– Выдатны матч, я задаволены гульнёй.

– Ужо ў другой гульні не ўдаецца ўтрымаць перавагу ў дзве шайбы, якія бачыце прычыны?

– Мы ж гуляем з моцным сапернікам, у якога моцная большасць.

– Але сапернік сёння забіў у роўных складах…

– Так.

– І ў вас жа атрымліваецца забіваць такому моцнаму саперніку, але дазваляеце зрабіць камбэк?

– Калі ўсё было б так проста, і я ведаў, дзе знайсці гэтую "чарадзейную таблетку", то я б не тут працаваў.

– Па якіх прычынах адсутнічаюць Капыцін і Казьянін?

– Траўмы, атрыманыя ў апошняй гульні. У Капыціна – падазрэнне на пералом, у Казьяніна - траўма верхняй часткі цела, сур'ёзная.

– Гэта значыць яны выбылі на працяглы тэрмін?

– Яшчэ не вядома.

– Казалі, што ў гэтай серыі з'явіцца Жэрдзеў, убачым яго ў наступным матчы?

– Ён доўга не трэніраваўся, спачатку хварэў, потым зноў хварэў. Як яго "кідаць" у гульні? Яму яшчэ нельга гуляць.

– Ён зараз набірае гульнявую форму?

– Зараз прыедзем і даведаемся.

– Матч завяршыўся ў другім авертайме, паслязаўтра зноў гульня. Як плануеце аднаўляць сілы?

– Гэта трэба ў доктара спытаць. У нас невялікія магчымасці.

– Сёння вас зноў падтрымліваў ваш фан-сектар…

– Дзякуй вялікі заўзятарам, што прыехалі сюды аўтобусамі – добрая падтрымка, мы не маем права даць слабіну, – сказаў Палішчук.