Усе навіны

Безгалявая серыя Шаранговіча складае 12 матчаў

22 сакавіка 2023, 09:48

Нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч не закідвае 12 матчаў запар.

Беларускі форвард не змог вызначыцца выніковым кідком у матчы супраць «Мінесоты» (1:2).

Сваю апошнюю шайбу Шаранговіч закідваў 15 лютага ў матчы супраць «Каламбуса» (3:2). У сезоне ў Ягора 28 (12+16) ачкоў у 65 гульнях, пры карыснасці «-5» і 14 хвілінах штрафу.

Адзначым, што безгалявая серыя Шаранговіча пазначана без уліку 6 прапушчаных матчаў беларускага форварда ў сярэдзіне сакавіка.