Усе навіны

Протас паўдзельнічаў у разгроме «Чыкага». На рахунку беларуса – асіст

24 сакавіка 2023, 08:21

24 сакавіка адбыўся чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім «Вашынгтон», за які выступае беларускі нападаючы Аляксей Протас, дома разграміў «Чыкага» з лікам 6:1.

Беларус выйшаў у чацвёртым звяне з Нікам Даўдам і Конарам Шыры.

Протас зарабіў асістэнцкі бал на трэцім узяцці варот «Чыкага».

Усяго на лёдзе Протас правёў 9:35, з якіх 1:47 у меншасці, вызначыўся галявой перадачай, здзейсніў 1 перахоп і 1 страту, заблакаваў 3 кідкі саперніка, пры паказчыку карыснасці «+2».

У гэтым сезоне на рахунку Протаса 13 (3+10) набраных балаў у 49 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-2» і 10 хвілінах штрафу.