Усе навіны

Вудкрафт працягне кантракт з мінскім «Дынама» і застанецца на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі (pressball.by)

31 сакавіка 2023, 16:07

Галоўны трэнер мiнскага «Дынама» і зборнай Беларусі Крэйг Вудкрафт вернецца ў Мiнск з Канады. Як паведамляе pressball.by, спецыяліст працягне кіраваць зборнай Беларусі, а таксама працягне кантракт з клубам.

Раней паведамлялася, што спецыяліст пакінуў Беларусь і можа пакінуць сваю пасаду. Адным з прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера «Дынама» называўся Дзмітрый Квартальнаў.

Нагадаем, зборная Беларусі ў пачатку траўня адправіцца ў турнэ па гарадах Расіі, а таксама Астане і Мінску.