Усе навіны

Ляўшуноў закінуў пераможную шайбу і стаў другой зоркай у матчы USHL

2 красавіка 2023, 10:51

17-гадовы беларус Арцём Леўшуноў, які выступае за «Грын-бэй» у амерыканскай юрыёрскай хакейнай лізе (USHL), у чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць «Дзюбока» (1:0) закінуў адзіную і пераможную шайбу.

Беларускага абаронцу прызналі другой зоркай матча. Першай стаў варатар «Грын-Бэй» Крыстафер Эберлі, які адбіў усе 36 кідкоў.

У гэтым сезоне Ляўшуноў правёў 55 матчаў, набраў 38 (12+26) ачкоў пры 34 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-8». Беларус займае 5-е месца сярод самых дзейсных абаронцаў USHL, а сярод абаронцаў-навічкоў лігі – 1-е.