Усе навіны

Краўчанка пра перамогу ў серыі з «Шахцёрам»: «Хутка скончылася? Ведаеце, гэта для вас хутка, а ў каманд і трэнераў столькі эмоцый засталося на лёдзе, што нават і не ведаю, што больш сказаць»

4 красавіка 2023, 08:39

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пракаментаваў перамогу ў пятым матчы над «Шахцёрам» (5:2), а таксама выхад у фінальную серыю экстралігі.

«У матчы было вельмі шмат эмоцый, перамагчы маглі абедзве каманды. Мы зрабілі дзве сур'ёзныя памылкі, але нават нягледзячы на гэта, удалося выйграць. У наступных матчах такога можа не атрымацца. У абедзвюх каманд вырашыла індывідуальнае майстэрства хакеістаў. Каманды закінулі шмат шайб, яны атрымаліся, скажам так, цікавымі. Інтрыга была да апошняга, серыя атрымалася выдатная. «Шахцёр» – умелая каманда, згуртаваная, гульнявая. У прынцыпе, як і мы. Абедзве каманды да гэтага правялі па шэсць матчаў, у абедзве прыехалі гульцы.

Рады выхаду ў фінал. Гэта тое, да чаго мы ішлі з самага пачатку сезона, не зважаючы на тое, як ён складаўся. Галоўнае – канцоўка. Серыя хутка скончылася? Ведаеце, гэта для вас хутка, а ў каманд і трэнераў гэтулькі эмоцый засталося на лёду, што нават і не ведаю, што больш сказаць:)

Чаму «Металург» ідзе далей? Бо мы да гэтага рыхтаваліся. Мусіць, больш жадалі, больш зрабілі і больш былі біты ў сезоне, літаральна ўсімі. Мы шмат прайгравалі, матчаў 15 – у адну шайбу. Не ўсе разумелі. Прайшлі «Гомель», які добра гуляў, але затым трэнер выпаў – мусіць, гэта адбілася. Пакінуў каманду, без яго было цяжка псіхалагічна, па-іншаму стала. А так хлопцы класна гулялі. Усё гэта нас паднімала.

Як казаў, галоўнае – канцоўка. Не важна, які пачатак. Калі ты верыш у дыстанцыю і паспяховы фініш, то ўсё атрымаецца. Вельмі радыя выхаду ў фінал, віншуем нашых заўзятараў, кіраўніцтва, увесь горад!», – сказаў Краўчанка.