Усе навіны

Дубль Сідарава прынёс «Саскатуну» першую перамогу ў цяперашнім розыгрышы плэй-оф WHL

5 красавіка 2023, 08:43

Дубль беларускага нападаючага Ягора Сідарава прынёс «Саскатуну» першую перамогу ў трэцім матчы плэй-оф WHL. «Саскатун» у гасцях абыграў «Рэджайну» (4:3 ОТ).

Сідараў на 51-й хвіліне рэалізаваў большасць і скараціў адставанне да 2:3, а на 6-й хвіліне закінуў пераможную шайбу.

Беларускі форвард стаў трэцяй зоркай матча. Ён набраў 2 (2+0) дзейсных бала, выканаў 4 кідкі ў створ варот і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

Ягор Сідараў у 3 матчах цяперашняга розыгрышу плэй-оф набраў 3 (2+1) ачкі пры паказчыку карыснасці «-1».