Усе навіны

19 аншлагаў зафіксавана ў розыгрышы плэй-оф Экстралігі

5 красавіка 2023, 16:25

У 19 сустрэчах плей-оф Экстралігі з 30 зафіксаваны аншлагі.

11 аншлагаў здарылася на чвэрцьфінальнай стадыі, яшчэ 8 - на паўфінальнай.

Акрамя таго, на ўсе сустрэчы ў Салігорску, Жлобіне і Гомелі ва ўсіх матчах плей-оф былі аншлагі.

Нагадаем, у фінал плэй-оф выйшаў «Металург», які абыграў «Шахцёр». Другую пуцёўку разыграюць «Юнацтва» і «Нёман» (лiк у серыі: 3-2).