Усе навіны

Баскаў пра сыход Вудкрафта з мінскага «Дынама»: «Крэйг сапраўды знайшоў хімію, пры якой моладзь раскрывалася, але прыйшоў час дадаць камандзе новай энергіі»

10 красавіка 2023, 10:29

Непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандарэнку Дзмітры Баскаў пракаментаваў сыход Крэйга Вудкрафта з пасады галоўнага трэнера мінскага «Дынама».

«Менавіта з прыходам Вудкрафта «Дынама» зрушыла вектар са спробаў сабраць у сябе выключна беларускую дрым-тым на прыцягненне і развіццё маладых беларусаў. Крэйг сапраўды знайшоў хімію, пры якой наша моладзь раскрывалася і пасля станавілася лідэрамі каманды: Шаранговіч, Усаў, Салаўёў, Коласаў, Протас, Калячонак, Пінчук – гэтыя хлопцы зайгралі на дастаткова высокім узроўні менавіта ў перыяд працы Вудкрафта. Але, нават нягледзячы на тое, што і выбраная стратэгія паказала сваю эфектыўнасць, і «Дынама» ўдалося выйсці ў плэй-оф тры гады запар, упэўнены, што прыйшоў час дадаць камандзе новай энергіі. Магчыма, новы трэнер дасць клубу менавіта той імпульс, які і сама каманда, і шматлікія заўзятары заслугоўваюць даўно», – сказаў Баскаў.