Усе навіны

Клімовіч закінуў пераможную шайбу за «Абатсфард» супраць «Калгары» Салаўёва ў АХЛ

13 красавіка 2023, 09:01

«Абатсфард» Данілы Клімовіча дома абыграў лідара АХЛ – «Калгары» (2:0). Беларускі форвард закінуў пераможную шайбу.

У сезоне ў Клімовіча 27 (15+12) набраных балаў у 65 гульнях, пры паказчыку карыснасці «+15».

У складзе «Калгары» на лёд выходзіў яшчэ адзін беларус – Ілля Салаўёў. Абаронца нанёс 1 кідок і атрымаў 2 хвіліны штрафу. У сезоне ў Салаўёва 17 (4+13) ачкоў у 66 гульнях, пры паказчыку карыснасці «+18».