Усе навіны

Ратэнберг прызначаны галоўным трэнерам зборнай «Расiі 25», з якой правядзе серыю матчаў каманда Беларусі

16 красавіка 2023, 18:14

42-гадовы расійскі спецыяліст Раман Ратэнберг узначаліў зборную «Расiі 25». З гэтай камандай Беларусь правядзе серыю матчаў у маі.

Акрамя таго, Ратэнберг працягвае ўзначальваць СКА, а таксама з'яўляецца першым віцэ-прэзідэнтам ФХР.

Турнэ пройдзе з 2 па 16 траўня ў гарадах трох краін. 2 і 3 мая Расія і Беларусь згуляюць у Чэлябінску, 9 мая – у Краснаярску, 12 і 13 мая – у Туле, 15 і 16 мая – у Мінску.

Турнір з удзелам зборных Казахстана, «Расiі 25» і Беларусі пройдзе ў Астане 5 і 6 мая.