Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Коршунаў пасля 5:0 над «Металургам»: «Усё тое, што мы патрабуем ад хлопцаў, яны прадэманстравалі ва ўсёй красе»

16 красавіка 2023, 19:10

Трэнер Нёмана» Андрэй Коршунаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (5:0) у трэцяй гульні фінальнай серыі Экстралігі (лiк у серыі: 2-1).

– Вынік матчу на табло. 5:0, перамога. Добрая гульня ў нашым выкананні, згулялі дысцыплінавана. Усё тое, што мы патрабуем ад хлопцаў, яны прадэманстравалі сёння ва ўсёй красе.

– Ці разлічвалі вы на такі буйны лiк сёння?

– На 5:0, вядома, не разлічвалі, але ў хлопцаў была добрая рэалізацыя момантаў.

– Што вы змянілі ў гульні, каб дабіцца такога выніку?

– У прынцыпе, у гульні мы нічога не мянялі. Як гулялі мінулыя гульні, так і згулялі сёння. Проста сёння на нашым баку быў поспех і майстэрства хакеістаў, якія кожную гульню імкнуцца стварыць шмат момантаў, а сёння іх яшчэ і рэалізаваць атрымалася.

– Ці можна выказаць здагадку, што наступны матч будзе такім жа дзейсным?

– Я не аматар меркаваць. Будзе наступны матч, там і паглядзім, – сказаў Коршунаў.