Усе навіны

Беларус Шыла набраў пяты выніковы бал у плэй-оф WHL

23 красавіка 2023, 10:01

«Вініпег Айс» Уладзіслава Шылы дома ўзяў верх над «Мус Джо Уорыарз» (5:2) у пятым матчы другога раўнда плэй-оф юніёрскай Заходняй хакейнай лігі (WHL). Беларускі форвард зарабіў асістэнцкі бал на 23-й хвіліне, калі яго каманда скараціла адставанне ў ліку да 1:2. Па выніках паядынку Шыла зарабіў паказнік карыснасці «+2».

Усяго ў 9 матчах цяперашняга розыгрышу плэй-оф Уладзіслаў Шыла набраў 5 (2+3) ачкоў пры 2 хвілінах штрафу і паказніку карыснасці «+6».

«Вініпег» лідаруе ў серыі да 4 перамог супраць «Мус Джо» з лікам 3-2. Наступны матч пройдзе 24 красавіка на лёдзе «Мус Джо».