Усе навіны

Зборная Беларусі правяла другую двухбаковую гульню

23 красавіка 2023, 19:46

23 красавіка зборная Беларусі ў рамках трэніровачнага збору правяла другую двухбаковую гульню.

Хакеісты падзяліліся на дзве каманды, у адной з якіх былі больш вопытныя гульцы, у другой – моладзь.

Але падчас сустрэчы некаторыя хакеісты паспелі пагуляць і за «белых», і за «чырвоных».

Чырвоныя – Белыя – 3:7

Шайбы: Гарбуноў (2), Аношка – Глінскі, Ліпскі, Валачко, Антановіч, А. Каўгарэня, Філяеў, Алістраў.

Чырвоныя: Шостак (Снытко); Сапега – Яроменка, Алістраў – Гарбуноў – Скорэнаў; Дзянісаў – Грышкоў, Сувораў – Бялевіч – Фурса; Бокун – Сазановіч, Мартынаў – Н. Пышкайла – А. Каўгарэня.

Белыя: Коласаў (Мытнік); Жыхараў – Валачко, Сякерын – Ігнаценка – Звягін; Пажыган – Карповіч, Антановіч – Філяеў – Літвінаў; Глінскі – Т. Каўгарэня, Аношка – Ліпскі – Чазганаў.