Усе навіны

Гатавец пра адукацыю хакеістаў у ЗША: «Пасля чацвёртага курса заканчвалі з хакеем, нягледзячы на НХЛаўскія кантракты»

25 красавіка 2023, 16:53

Беларускі абаронца маскоўскага «Дынама» Кірыл Гатавец распавёў пра універсітэцкую адукацыю ў ЗША і хакейную кар'еру.

«Калі на ўскідку ўзяць, то напэўна больш за палову з кім я гуляў пасля чацвёртага курса заканчвалі з хакем. І яны я наўпрост ведалі, што яны ідуць ва ўніверсітэт, таму што ў іх ёсць магчымасць за кошт хакея паступіць у добры ўніверсітэт, атрымаць добрую адукацыю, але пасля яны не будуць звязваць сваё жыццё хакеем.

Былі таксама драфтаваныя хлопцы, перспектыўныя. Усе ім потым прапаноўвалі НХЛаўскія кантракты. Але таксама хлопец са мной гуляў, ён год пайграў нічога не атрымалася. І ён сябе далей мучыць не стаў, ён скончыў з хакем, пайшоў працаваць агентам па нерухомасці. Цяпер таксама вельмі паспяховы агент па нерухомасці праз 5 гадоў», - сказаў Гатавец.