Усе навіны

У аргкамітэце ЧС-2023 пацвердзілі, што Латвія адмовіла ў візе Скабелцы з-за наяўнасці беларускага пашпарта, пасля гэтага трэнера звольнілі са зборнай Казахстана.

26 красавіка 2023, 18:49

Кіраўнік арганізацыйнага камітэта чэмпіянату свету-2023 па хакеі Эдгарс Бунцыс заявіў, што грамадзянам Беларусі і Расіі было адмоўлена ў адкрыцці віз у Латвію. Гэтае рашэнне паўплывала на зборную Казахстана, галоўным трэнерам якой да 14 красавіка быў беларус Андрэй Скабелка.

У візах таксама было адмоўлена яшчэ двум прадстаўнікам трэнерскага штаба і абслуговага персаналу казахстанскай каманды.

14 красавіка зборную Казахстана ўзначаліў Галым Мамбеталіеў.

ЧС-2023 пройдзе з 12 па 28 траўня ў Латвіі і Фінляндыі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.