Усе навіны

«Калгары Рэнглерс» Салаўёва абыграў «Абатсфорд Кэнакс» Клімовіча ў 1-м матчы плэй-оф АХЛ

27 красавіка 2023, 08:51

У АХЛ прайшоў першы матч серыі плэй-оф, у якім «Калгары Рэнглерс», за які выступае беларускі абаронца Ілля Салаўёў, дома перайгралі «Абатсфорд Кэнакс» з Данілам Клімовічам у складзе з лікам 3:2 (АД). Рахунак у серыі: 1-0.

Салаўёў адзначыўся 2 кідкамі па варотах суперніка і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

Нападнік Клімовіч гуляў на правым флангу трэцяга звяна і нанёс 1 кідок, пры паказчыку карыснасці «0». У плей-оф беларускі форвард згуляў 3 матчы, у якіх набраў 0 ачкоў, карыснасць «+1».