Усе навіны

Грабоўскі: «Мая асноўная мэта – НХЛ. Там магу назіраць за Шаранговічам, Калячонкам, Протасам. Чэмпіянат свету – турнір, дзе не гуляюць лепшыя гульцы»

28 красавіка, 14:57

Генеральны менеджэр зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі расказаў пра сваё стаўленне да чэмпіянату свету.

– Ці плануеце глядзець матчы бліжэйшага чэмпіянату свету па хакеі?

– Буду назіраць, але гэта не мая асноўная мэта. Асноўная - НХЛ. Чэмпіянат свету будзе на другім плане.

– Наколькі зараз чэмпіянат свету па хакеі знаходзіцца на перыферыі ўвагі беларускага гледача? Я, напрыклад, толькі сёння даведаўся, у якіх ён краінах пройдзе.

– Я даведаўся, напэўна, тыдзень таму. Чэмпіянат свету сам па сабе той турнір, дзе не гуляюць найлепшыя гульцы.

– Без расіян і беларусаў – тым больш?

– Так, і мая ўвага звернута на НХЛ, дзе гуляюць наймацнейшыя, там я магу назіраць за Шаранговічам, Калячонкам, Протасам і іншымі. Чэмпіянат свету цікавы толькі з пазіцыі нашых магчымых сапернікаў, з якімі будзем гуляць, калі вернемся на гэты турнір, – сказаў Грабоўскі.

Нагадаем, што IIHF адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.