Усе навіны
Відэа

Протас закінуў дэбютную шайбу ў плэй-оф АХЛ

29 красавіка 2023, 08:39

Аляксей Протас дапамог «Хершы» абгуляць «Шарлот» (5:2) у першым паўфінальным матчы Атлантычнага дывізіёна АХЛ.

Беларускі нападаючы адзначыўся закінутай шайбай, якая стала дэбютнай для гульца ў Кубку Колдэра. Протас зарабіў каэфіцыент карыснасці «+2».

У іншых матчах Кубка Колдэра: «Калгары» Іллі Салаўёва выйграў у «Абатсфарда» (4:3, 2-0 у серыі) Данілы Клімовіча. Салаўёў адзначыўся галявой перадачай, нанёс 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці «1». У плэй-оф у яго актыве 2 матчы, 1 (0+1) ачко, карыснасць «+2». Клімовіч зарабіў паказчык карыснасці «0». У плэй-оф на яго рахунку 4 матчы, 0 ачкоў, карыснасць «+1».

«Сірак'юз» Іллі Усава саступіў «Рочасцёру» (5:8, 2-1 у серыі). Беларускі нападаючы гуляў у цэнтры чацвёртага звяна і зарабіў паказчык карыснасці «0». У плэй-оф у яго 3 матчы, 0 ачкоў, карыснасць «+1».