Усе навіны

Беларус Касцючонак пакінуў трэнерскі штаб «Амура»

30 красавіка 2023, 08:53

Хабараўскі «Амур» абвясціў пра расставанне з галоўным трэнерам Вадзімам Епанчынцавым і яго памочнікамі – беларусам Віктарам Касцючонкам, Дзмітрыем Гогалевым і спецыялістам па АФП Дзянісам Багданавым.

Штаб Епанчынцава адпрацаваў з хабараўчанамі адзін сезон, перайшоўшы з «Югры», з якой год таму стаў чэмпіёнам ВХЛ.

Касцючонак пачынаў трэнерскую кар'еру ў 2014 годзе памочнікам Міхаіла Захарава ў «Юнацтве». Уваходзіў у трэнерскія штабы Казахстанскай «Сарыаркі» (2015/16, 2018/19), маскоўскага «Спартака» (2017/18) і ханты-мансійскай «Югры» (2019-2022).