Усе навіны

Канадскі нападаючы Пакет пакіне мінскае «Дынама» («БХ»)

1 траўня 2023, 14:11

Як паведамляе «БХ», канадскі нападаючы Сэдрык Пакет пакіне мінскае «Дынама».

У хакеіста ёсць добрая прапанова ад аднаго з расійскіх клубаў КХЛ.

У мінулым рэгулярным сезоне Пакет набраў 27 (14+13) ачкоў у 57 сустрэчах, заняўшы чацвёртае месца ў КХЛ па колькасці сілавых прыёмаў (146).

У плей-оф канадзец набраў 2 (2+0) ачкі ў 5 сустрэчах.

З 1 траўня нападаючы стаў неабмежавана свабодным агентам.