Усе навіны

Ураджэнец Мінска абаронца Місюль падпісаў кантракт з «Нью-Джэрсі»

2 траўня 2023, 12:11

Абаронца яраслаўскага «Лакаматыва» Данііл Місюль падпісаў 2-гадовы кантракт навічка з «Нью-Джэрсі».

У дзяцінстве Місюль пераехаў з Мінска ў Яраслаўль, бо яго старэйшага брата экс-гульца зборнай Беларусі Алега Місюля запрасілі ў «Лакаматыў».

У сезоне-2022/23 Місюль правёў 59 матчаў у чэмпіянаце КХЛ і набраў 7 (0+7) ачкоў пры карыснасці «+21». У плэй-оф ён згуляў у васьмі матчах і зарабіў 1 (0+1) бал пры карыснасці «+4».