Усе навіны
Відэа

«Калгары» Салаўёва выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Колдэра. Беларус закінуў дэбютную шайбу ў плэй-оф АХЛ

6 траўня 2023, 08:29

«Калгары» Іллі Салаўёва абыграла «Абатсфард» Данілы Клімовіча (3:2, 3-1 у серыі) і выйшла ў чвэрцьфінал.

Беларускі абаронца «флэймз» зраўняў лік у трэцім перыядзе. Для Салаўёва гэтая шайба стала дэбютнай у плей-оф АХЛ. Ілля таксама нанёс 2 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «+2». У плэй-оф у яго актыве 4 матчы, 2 (1+1) ачкі, карыснасць «+4».

У складзе «Абатсфарда» Даніла Клімавіч нанёс 2 кідкі. У беларускага нападаючага ў плэй-оф 6 матчаў, 0 ачкоў, карыснасць «+1».

У чвэрцьфінале «Калгары» згуляе з «Каачэлай». Серыя працягнецца да 3 перамог.