Усе навіны

Старшыня «Юнацтва» Баранаў: «Праз тыдзень мы назавем галоўнага трэнера. Раскрыю маленькі сакрэт – гэта выхаванец «Юнацтва»

6 траўня 2023, 12:02

Старшыня «Юнацтва» Аляксей Баранаў распавёў пра будучага галоўнага трэнера каманды.

«Крыху пазней, літаральна праз тыдзень мы назавем, хто будзе новым галоўным трэнерам «Юнацтва». Нам трэба прайсці ўзгадненне ў федэрацыі. Калі яно адбудзецца, то мы зможам аб'явіць. Папярэдняя дамоўленасць з трэнерам ужо ёсць. Раскрыю маленькі сакрэт – гэта выхаванец «Юнацтва».

Трэба адраджаць дух пераможцаў, характар, а гэта чалавек, які прайшоў школу «Юнацтва». Ён ведае як усё гэта адбываецца знутры, у яго ўжо багаты трэнерскі досвед плюс гэта малады спецыяліст. Я хачу зрабіць стаўку на маладога спецыяліста і выхаванца школы «Юнацтва», – сказаў Баранаў.