Усе навіны

Ратэнбэрг пасля 4:7 ад Беларусі: «Учора яны адпачывалі, а мы гралі. Наступная гульня 9 траўня – самая важная»

6 траўня 2023, 18:25

Галоўны трэнер зборнай «Расіі 25» Раман Ратэнберг падзяліўся меркаваннем аб матчы з Беларуссю (4:7) на турніры ў Казахстане.

– Згулялі другі матч за два дні і чацвёрты за пяць дзён. Разумелі, што супернік будзе нашмат свяжэй. Учора яны адпачывалі і рыхтаваліся да сённяшняй гульні, а мы гулялі з Казахстанам, які таксама граў на высокіх хуткасцях.

Таму разумелі, што будзе такая гульня, рыхтаваліся да яе і ўлілі свежых ігракоў. Зрабілі ўсё магчымае, і да хлопцаў няма прэтэнзій па самааддачы і па характары.

Наша серыя працягваецца. Наступная гульня – самая важная. 9 траўня гуляем у Краснаярску. Паглядзім, як мы можам узмацніць склад, у нас есць свежыя гульцы. Вернемся мацней. Працягваем працаваць. Толькі на перамогу

Паміж матчамі займалі каманду аднаўленнем. Быў час, толькі каб выспацца, бо позна скончылі. Максімальна працавалі на аднаўленне, і, у прынцыпе, хлопцы гулялі на высокіх хуткасцях, не саступалі свежаму суперніку ў руху.

Нам было цяжэй, бо мы ўжо згулялі адну гульню на турніры, але мы мелі ўсе шанцы выйграць. Трэба было лепш рэалізоўваць свае моманты, недзе дапамагчы варатару. Яшчэ ўзмацнім, у нас ёсць рэзервы. Усё будзем узмацняць.

Свежасць гуляе вялікую ролю ў хакеі. Вельмі вялікая розніца, калі каманда гуляе вялікую колькасць гульняў. Гэта нібы ў плэй-оф, і ў гэтай серыі мы згулялі на адну гульню больш.

Серыя працягваецца. Супернік нічым не здзівіў. Толькі мы мусім дадаць і працягнуць граць так, як мы гэта рабілі ў Чэлябінску. Узмацніць гульню ў абароне, дапамагаць больш варатару, лавіць на сябе шайбы, і перамога прыйдзе. Добры ўрок для нас.

Тактычна не хапіла свежасці ў мікранюансах, таму што на хлопцаў выпала вялізная нагрузка. Трэба аддаць ім належнае, яны працуюць, трэніруюцца.

Але вялізныя нагрузкі. Пералёты. Гульні. Учора мы гулялі з Казахстанам, які месяц сядзеў на зборы, асобна рыхтуючыся да гульні з намі, выводзілі каманду на пік.

Мы патрацілі ўчора шмат сіл. Цяпер у нас будзе час аднавіцца. У Краснаярску родныя трыбуны нам дапамогуць, – сказаў Ратэнберг.