Усе навіны

«Сірак'юз» Усава і «Манітобу» Кузьміна вылецелі з плэй-оф АХЛ

7 траўня 2023, 10:42

Сёння ноччу прайшлі фінальныя матчы другога раунда плей-оф АХЛ. На гэтай стадыі каманды гуляюць да 3 перамог.

«Мілуокі» абыграў «Манітобу» Дзмітрыя Кузьміна – 2:1. Вынік серыі: 3-2.

Беларускі абаронца так і не згуляў у Кубку Колдэра.

«Сірак'юз» Іллі Усава саступіў «Рочэстэру» – 4:5 (ОТ). Вынік серыі: 2-3.

Беларускі нападаючы гуляў у цэнтры чацвёртага звяна і нанёс 2 кідкі. У плэй-оф у Усава 4 матчы, 0 ачкоў, карыснасць «+1».

Адзначым, у чвэрцьфінале плей-оф АХЛ згуляюць два беларусы. «Хершы» Аляксея Протаса сустрэнецца з «Хартфардам», а «Калгары» Іллі Салаўёва – з «Каачэлай».