Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў пра размову з Лукашэнкам: «Сказаў цёплыя словы і папрасіў захаваць каманду, каб не разбегліся хлопцы»

11 траўня 2023, 15:55

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам пасля выйгрышу каманды ў фінале ЧБ.

– Аляксандр Рыгоравіч сказаў цёплыя словы і папрасіў захаваць каманду, каб гэтая каманда па максімуме засталася, каб не разбегліся хлопцы.

– Разумееце, [так званага] прэзідэнта трэба слухаць.

– Вядома.

– Захавайце?

– Мы ўжо працуем у гэтым кірунку, – сказаў Летаў.