Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «Трэба стаць больш жорсткiм у прыняцці рашэнняў»

12 траўня, 21:54

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс распавёў пра змены ў трэнерскім штабе каманды, які папоўнілі Іван Усенка і Андрэй Калдыбаеў.

– [У мінулым сезоне] вопыту не хапіла, можа, і мне. Можа, недзе псіхалогія, можа, трэба стаць спакайней. Трэба сумясціць эмоцыі і халодную галаву. Можа, у нейкіх момантах трэба стаць больш жорсткім у прыняцці рашэнняў. Можа, недзе варта прыкруціць гайкі ў дысцыпліне. Менш трэба быць сябрам.

Кіраўнік меў поўнае права сказаць: «Дзякуй, задачы не выкананы». Але мне даверылі яшчэ адзін сэзон.

Іван Усенка малайчына, падказвае па нападзе і большасці. Ён сам быў абаронцам атакавальнага плана і шмат закідваў у большасці ў «Дынама», у «Шахцёры» і ў зборнай Беларусі. Ён ужо тры гады напрацоўвае схемы і, думаю, што гэта менавіта тое, што нам трэба – свежы погляд, свежая думка.

Па варатарах будзе працаваць Андрэй Калдыбаеў, ён працаваў у школе, у фарме. Малады спецыяліст, які хоча працаваць і прагрэсаваць, – сказаў Чупрыс.