Усе навіны

Квартальнаў пра матчы з «Расіяй 25» у Мiнску: «Гуляць перад сваімі гледачамі – хвалююча, але нам трэба думаць пра іншыя рэчы»

13 траўня, 22:04

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем пра матч са зборнай «Расіi 25» (1:2).

– Узялі або страцілі адно ачко? Я сказаў камандзе - трэба старацца такія гульні выйграваць. Трохі недацярпелі, тут нам мінус. Рабяты імкнуліся, дужаліся, брамнік трымаў у тонусе – гэта плюс.

Едзем дадому, перазарадзімся, жадаем згуляць годныя матчы. Гуляць перад сваімі трыбунамі, гледачамі – гэта крыху хвалююча, але нам трэба думаць пра іншыя рэчы.

Узмацненне перад мінскімі матчамі? Да нас адзін хлопец прылятае, паглядзім. Можа, Скoрaнаў і Яроменкa адновяцца. Плюс-мінус будзе той самы склад. Мне было цікава паглядзець на каманду падчас гэтай сэрыі. Яшчэ рабіць высновы рана, паглядзім, як згуляем у Мiнску, - сказаў Квартальна.