Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі Усаў: «Усе хочуць праявіць сябе, каб потым далі шанец згуляць на ЧС ці на АГ»

16 траўня, 17:33

Нападаючы зборнай Беларусі Ілля Усаў падзяліўся меркаваннем аб гульні каманды.

Нагадаем, зборная Беларусі адхілена ад міжнародных спаборніцтва ў сувязі з вайной ва Украіне, якую працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Я не так шмат гульняў правёў за сезон, і ў мяне яшчэ заставаліся сілы. Адчуваў, што магу памагчы. Засумаваў па хлопцах з каманды. Усіх вельмі рады бачыць. Павезла, што хутка візу падоўжыў і завяршыў усе справы тамака. Атрымалася своечасова прыехаць.

Вельмі добры досвед для хлопцаў, таму што ў складзе Расіі гульцы толькі з КХЛ. Нашы маладыя хакеісты, якія гуляюць у вышэйшай лізе ці ў экстралізе, могуць паспрабаваць свае сілы на фоне такіх дасведчаных спартоўцаў і ўбачыць, да чаго трэба імкнуцца, каб дасягнуць высокіх вынікаў. Усе – малайцы, усe імкнуцца. Відаць, што ў хлопцаў гараць вочы.

У любым выпадку, гэта нацыянальная зборная, хоць і маладая, і ўсе хочуць праявіць сябе, каб потым ім далі шанец згуляць на чэмпіянаце свету або ў кваліфікацыі на Алімпійскія гульні, – сказаў Усаў.