Усе навіны

Мінскае «Дынама» не падпісала брамніка ЦСКА Рэйдэборна з-за сына-агента галоўнага трэнера «зуброў» Квартальнава («АрэнаБрэда»)

24 траўня, 13:23

Як паведамляе Telegram-канал «АрэнаБрэда», мінскае «Дынама» было за крок ад падпісання брамніка ЦСКА Адама Рэйдэборна.

Кантракт на два гады паміж «зубрамі» і агентам гульца Алёшам Пілкам быў ужо ўзгоднены, але ў сітуацыю ўмяшаўся сын галоўнага трэнера «Дынама» Дзмітрыя Квартальнава агент КХЛ Мікіта.

Рэйдэборн адмовіўся ад пераходу да Квартальнава-агента і з'ехаў у Швейцарыю.