Усе навіны

Міхалёў пасля 0:3 ад Расіі U-20: «З нулём ніхто нічога не выйграе»

28 траўня, 17:41

Галоўны трэнер «Беларусі 21» Андрэй Міхалёў падзяліўся меркаваннем пра матч з чырвоным складам Расіі U-20 (0:3).

– Пракаментуйце гульню. Што сёння атрымалася, што не?

– Лiк які? 0:3! Не змаглі забіць гол. З нулём ніхто нічога не выйграе.

– Адна з прычын такога выніку – гэта малая колькасць часу на аднаўленне?

– Напэўна так. Мы позна ўчора гралі. Па арганізацыі гульні мы сёння былі лепшыя, чым учора, у трэцім перыядзе кантралявалі шайбу, але не кідалі. Ёсць добрыя сітуацыі, а мы замест таго, каб кінуць, спрабуем яе яшчэ больш палепшыць. Рабяты так і не зразумелі, што вароты стаяць на адным месцы і трэба ў іх кідаць, а не катацца па кутах.

– Якія станоўчыя моманты можаце адзначыць?

– Паўтаруся, па арганізацыі гульні мы сёння былі лепш, чым учора.

– Ці згодныя, што сёння прайгралі матч на контратаках? Нават калі ўзяць першы гол, дык там менавіта такая гісторыя.

– Так. У тым моманце мы страцілі шайбу. Гэта пытанне канцэнтрацыі і важнасці гульні. Трэба прасцей гуляць, асабліва ў сіняй лініі.

– Прычына адсутнасці Ігнаценкі ў гэтым матчы – гэта ўчорашняе выдаленне да канца гульні?

– Так, ён атрымаў матч-штраф.

– Чаму ў трэцім перыядзе вырашылі замяніць Мікіту Мытніка на Антона Масальскага?

– Таму што Мытнік «наеўся». Сёння вельмі шмат было кідкоў з сярэдняй дыстанцыі, і я не хацеў падстаўляць хлопца.

– Заўтра будзе турнір 3х3. Для вас гэта нешта новае?

– Так, нешта новае. Упершыню ўдзельнічаю ў нечым падобным. Будзем рыхтавацца.

– Як будзеце рыхтавацца?

– Зараз галоўнае - выспацца і добра паесці, – сказаў Міхалёў.