Усе навіны

Прэзідэнт Латвіі: «Нашаму брамніку хакейнай зборнай прапаную пасаду міністра абароны ў наступным урадзе»

29 траўня, 09:46

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс пракаментаваў бронзавы медаль хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету.

«Гэта наша самае вялікае наша дасягненне ў хакеі. Зараз Латвія ўваходзіць у чацвёрку найлепшых хакейных краін свету. Атмасфера ў Рызе была шалёная. Яна да гэтага часу такая – гэты выдатны пачатак лета.

У Латвіі і Фінляндыі хакей – спорт нумар адзін. У іншых частках свету гэта футбол. Латышы адчуваюць сувязь з фінамі, а фіны – з латышамі. Цяпер фіны павінны падтрымаць Латвію.

Нашаму брамніку Шылаўсу прапаную пасаду міністра абароны ў наступным урадзе», – пажартаваў Левітс.

Брамнік зборнай Латвіі па хакеі Артурс Шылаўс стаў MVP чэмпіянату свету. Ён правёў на ЧС 10 матчаў, адбіўшы 92,1% кідкоў.