Усе навіны

«Вашынгтон» Протаса ўзначаліў Карберы, які працаваў з беларусам у «Хершы»

30 траўня, 18:39

«Вашынгтон» Аляксея Протаса ўзначаліў Спенсер Карберы.

41-гадовы спецыяліст не мае досведу самастойнай працы ў НХЛ.

З ліпеня 2021 года Карберы працаваў памочнікам Шэлдана Кіфа ў «Таронта». Да гэтага трэнер тры гады працаваў у «Хершы», дзе ў сезоне-2020/21 пад яго кіраўніцтвам гуляў Протас.

Трэнерская кар'ера Карберы налічвае 13 сезонаў.