Усе навіны

Сяргей Стась: «Перамогу над Расіяй U-20 мы доўга чакалі, да гэтага ішлі. Асабіста для мяне яна такая доўгачаканая»

1 чэрвеня, 12:54

Трэнер зборнай Беларусі U-20 Сяргей Стась пракаментаваў перамогу над «белым» складам зборнай Расіі U-20 на Кубку Будучыні. Беларуская «маладзёжка» ўпершыню змагла абгуляць аднагодкаў з Расіі.

«Тое, што мы доўга гэтага чакалі, што мы да гэтага ішлі, адназначна так. Нават расійскія журналісты, з якімі мы сустракаліся ў Сочы і Піцеры, адзначаюць наш прагрэс, ім цікава, ім спадабалася каманда. Канешне, гэта вельмі прыемна чуць.

Мы прагрэсіруем. Мы радыя гэтай перамозе. Насамрэч, гэта такая доўгачаканая, асабіста для мяне, [перамога]. Мы хацелі, мы падбіраліся з кожнай гульнёй. Быццам бы падбіраемся, падбіраемся, але нейкія індывідуальныя памылкі не дазвалялі нам перамагчы. Але хлопцы згулялі выдатна», – сказаў Стась.