Усе навіны

Міцкевіч перайшоў у «Металург»

1 чэрвеня, 18:18

Абаронца Мікіта Міцкевіч перайшоў у жлобінскі «Металург».

У мінулым сезоне рэгулярнага чэмпіянату гулец правёў 50 матчаў за «Гомель», набраў 7 (5+2) ачкоў пры 114 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+13».

У плэй-оф экстралігі ў абаронцы 5 гульняў, карыснасць «+1» і 29 хвілін штрафу.

Адзначым, Міцкевіч тройчы запар станавіўся чэмпіёнам краіны (2019, 2020, 2021). Двойчы выйграваў Кубак Салея (2015, 2019) і адзін раз – Кантынентальны кубак (2018).