АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Найлепшы бамбардзір «Белсталі» Паўлаў правядзе кэмп з «Грын-Бэй» у ЗША
3 чэрвеня, 16:07
Форвард Ілля Паўлаў адпарвіўся ў Паўночную Амерыку, дзе рыхтуецца пачаць летні кэмп разам з камандай «Грын-Бэй».
Асноўны праглядальны лагер, куды з'язджаюцца ігракі з ЗША, Канады і Еўропы, прадоўжыцца з 3 па 8 чэрвеня.
«Грын-Бэй» прадстаўляе USHL – наймацнейшую юніёрскую лігу Амерыкі. У складзе «Гэмблерс» у мінулым сезоне выступаў беларускі абаронца Арцём Ляўшуноў. Па выніках года ён патрапіў у сімвалічныя зборныя найлепшых пачаткоўцаў.
Мінулы сезон Паўлаў правёў у «Белсталі», дзе стаў найлепшым бамбардзірам рэгуляркі і плэй-оф. У гладкім чэмпіянаце набраў 45 (16+29) ачкоў у 45 матчах, у гульнях на вылет – 7 (3+4) балаў у 9 матчах. Таксама выступаў за «Металург-2005» у юніёрскай лізе, абедзвюх камандах стаў бронзавым прызёрам.