Усе навіны

Суддзя Хрыстоўскі пра сыход з ЧБ: «Рэферы пасад не маюць, сутыкнуўся з падаткам на дармаедства – прыйшлося шукаць афіцыйную працу»

17 чэрвеня, 19:49

Хакейны суддзя Павел Хрыстоўскі расказаў пра тое, чаму перастаў працавац на матчах чэмпіяната Беларусі.

– Цяпер вы судзіце толькі дзіцячыя камерцыйныя турніры і начную лігу. Чаму?

– Усё дакладна. Адсудзіў каля дзесяці сезонаў, прычым гэта быў і дзіцячы хакей, і матчы самага высокага ўзроўню, але потым узніклі юрыдычныя пытанні. Ва ўсім свеце спартовае судзейства лічыцца аматарскай працай.

Так, ёсць розныя камітэты пры федэрацыях, але самі рэферы ніякіх пасад не маюць. Той жа знакаміты П'ерлуіджы Каліна па асноўнай спецыяльнасці фінансавы кансультант. У 2015 годзе я наўпрост сутыкнуўся з дэкрэтам аб сацыяльным утрыманні – падаткам на дармаедства, як кажуць у народзе.

Прыйшлося шукаць афіцыйную працу. Нейкі час яшчэ атрымлівалася сумяшчаць, але было цяжка, таму цалкам пераключыўся на той хакей, які не перасякаецца па часе з асноўнай працай. Цяпер суджу розныя камерцыйныя турніры і аматарскія – працы хапае, – распавёў Хрыстоўскі.