Усе навіны

«Хершы» Протаса выйшаў наперад у фінальнай серыі Кубка Колдэра з «Каачэлай»

18 чэрвеня, 08:20

Адбыўся пяты матч фінальнай серыі Кубка Колдэра, у якім «Хершы» нападніка Аляксея Пратаса, абыграў «Каачэлу» 1:0.

Гэтая перамога дазволіла камандзе беларуса выйсці наперад у фінальным супрацьстаянні 3-2.

Протас выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

Усяго на рахунку беларуса 12 (5+7) набраных балаў у 18 матчах плэй-оф, пры паказчыку карыснасці «+ 4» і 2 хвілінах штрафу.